Біблія Тындэйла
пераклад Бібліі на ангельскую мову, зьдзейсьнены Ўільямам Тындэйлам / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бі́блія Тындэ́йла (па-ангельску: Tyndale Bible) — пераклад Бібліі на ангельскую мову, зьдзейсьнены Ўільямам Тындэйлам. Лічыцца першым ангелськім перакладам з арыгінальных гэбрайскіх і грэцкіх тэкстаў. Пераклад названы імем Тындэйла, хоць ён не пасьпеў выдаць Біблію цалкам. Да свайго сьмяротнага пакараньня Ўільям Тындэйл скончыў пераклад Новага Запавету і прыкладна паловы Старога[1].