Бэрлін
сталіца Нямеччыны / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бэрлі́н (па-нямецку: Berlin) — сталіца Нямеччыны й адна з фэдэральных земляў Нямеччыны. З насельніцтвам каля 3,5 млн чалавек на 2015 год Бэрлін зьяўляецца самым вялікім горадам краіны[1]. Гэта другі паводле колькасьці насельніцтва горад Эўрапейскага Зьвязу пасьля Лёндану й сёмы разам з прыгарадамі[2]. Разьмешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Нямеччыны. Месьцячыся на эўрапейскай раўніне, Бэрлін знаходзіцца пад уплывам умеранага сэзоннага клімату. Каля адной траціны тэрыторыі гораду складаецца зь лесу, паркаў, садоў, рэк і азёраў[3].
Бэрлін | |||||
ням. Berlin | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1197 | ||||
Горад з: | 1244 | ||||
Краіна: | Нямеччына | ||||
Кіруючы бургамістар: | Міхаэль Мюлер | ||||
Плошча: | 892 км² | ||||
Насельніцтва (2015) | |||||
колькасьць: | 3 505 153 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 3929,54 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 030 | ||||
Паштовыя індэксы: | 10001—14199 | ||||
Нумарны знак: | B | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°31′0″ пн. ш. 13°23′0″ у. д. | ||||
Бэрлін | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.berlin.de/politik-verwaltung-buerger/ |
Першыя дакумэнтальныя сьведкі пра горад датуюцца XIII стагодзьдзем. Бэрлін быў цэнтрам маркграфства Брандэнбург і сталіцай Каралеўства Прусіі ў 1701—1918 гадох, Нямецкай імпэрыі ў 1871—1918 гадох, Ваймарскай рэспублікі ў 1919—1933 гадох і Трэцяга Райху ў 1933—1945 гадох[4]. Бэрлін у 1920-х гадох быў трэцім паводле велічыні муніцыпалітэтам у сьвеце[5]. Пасьля Другой сусьветнай вайны горад быў падзелены на дзьве часткі. Адна зь іх — Усходні Бэрлін, якая зьяўлялася сталіцай Нямецкай Дэмакратычнай Рэспублікі, а другая — Заходні Бэрлін — зьяўлялася заходненямецкім эксклявам, акружаным Бэрлінскім мурам з 1961 па 1989 гады[6]. Пасьля ўзьяднаньня Нямеччыны 3 кастрычніка 1990 году, горад аднавіў свой статус сталіцы краіны. Цяпер у ім месьцяцца 147 замежных амбасадаў[7][8].
Бэрлін ёсьць сусьветны горад культуры, палітыкі, СМІ й навукі[9][10]. Ягоная эканоміка грунтуецца перш за ўсё на сэктары паслугаў, які ахоплівае шырокі спэктар творчых індустрыяў, мэдыя-карпарацыяў і канфэрэнц-цэнтраў. Бэрлін таксама служыць цэнтрам кантынэнтальнага паветранага й чыгуначнага транспарту[11][12] й зьяўляецца папулярным турыстычным цэнтрам[13]. Значныя галіны прамысловасьці гораду ўключаюць інфармацыйныя тэхналёгіі, фармацэўтыка, біямэдычная інжынэрыя, біятэхналёгіі, электроніка, кіраваньне трафікам, а таксама аднаўляльнымі крыніцамі энэргіі.
Бэрлін зьяўляецца домам для вядомых унівэрсытэтаў, дасьледчых інстытутаў, аркэстраў, музэяў і знакамітасьцяў, а таксама ёсьць месцам правядзеньня шматлікіх спартовых спаборніцтваў[14]. Ягоныя гарадзкія ўмовы й гістарычная спадчына зрабілі яго папулярным месцам для міжнародных кінапраектаў[15]. Горад добра вядомы сваімі фэстывалямі, разнастайнымі помнікамі архітэктуры, начным жыцьцём, сучаснаым мастацтвам, грамадзкай транспартнай сеткай і высокай якасьцю жыцьця[16][17].