Брэтонская мова
кельцкая мова / From Wikipedia, the free encyclopedia
Брэто́нская мо́ва (саманазва: Brezhoneg, вымаўл. [bʀe.ˈzõː.nɛk]) — кельцкая мова, на якой размаўляюць у гістарычным рэгіёне Брэтанія, адносіцца да брыцкае падгрупы ў складзе астраўное групы кельцкіх моваў. Найбольш блізкай мовай да брэтонскай зьяўляецца корнская, разам зь якой брэтонская мова ўтварае сукупнасьць паўднёва-заходніх моваў у складзе брыцкіх моваў, крыху далейшымі паводле роднасьці зьяўляюцца валійская і вымерлая на цяперашні час кумбрыйская мовы.
Брэтонская мова | |
Brezhoneg | |
[[Файл:Huelgoat Chaos mill.jpg|]] | |
Ужываецца ў | Францыі |
---|---|
Рэгіён | Брэтанія |
Колькасьць карыстальнікаў | 210 000 чал.[1] |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейскія мовы
|
Афіцыйны статус | |
Рэгулюецца | Ofis Publik ar Brezhoneg[d] |
Статус: | 7 Нясталы[d][2] |
Пісьмо | брэтонскі альфабэт[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | br |
ISO 639-2(Б) | bre |
ISO 639-2(Т) | bre |
ISO 639-3 | bre |
SIL | — |
У пэрыяд ад 1950-х гг. адбылося значнае зьніжэньне колькасьці носьбітаў мовы — ад больш чым за мільён чалавек да прыкладна 200 тыс. сёньня, пры гэтым большасьць (61%) носьбітаў мовы складаюць людзі старэйшыя за 60 гадоў, што разам дала падставу да ўключэньня мовы ў катэгорыю моваў на мяжы зьнікненьня паводле Атлясу моваў, што знаходзяцца ў небясьпецы, вэрсіі ЮНЭСКО. Між тым, у часе 2006—2012 гг. на 33% вырасла колькасьць дзяцей, якія наведваюць дзьвюхмоўныя клясы[1][3].