Бруге
места ў Заходняй Фляндрыі (Бэльгія) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бруге (па-нідэрляндзку: Brugge; па-француску: Bruges) — места ў Фляндрыі, у Бэльгіі. Сталіца правінцыі Заходняя Фляндрыя.
Quick Facts
Бруге | |||||
| |||||
Горад з: | 1128 | ||||
Краіна: | Бэльгія | ||||
Мэр: | Патрык Мунарт (нід. Patrick Moenaert) | ||||
Плошча: | 138 км² | ||||
Насельніцтва (2006) | |||||
колькасьць: | 117 224 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 849,45 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
Тэлефонны код: | 050 | ||||
Паштовыя індэксы: | 8000, 8200, 8310, 8380 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°12′32″ пн. ш. 3°13′27″ у. д. | ||||
Бруге | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.brugge.be/ |
Close
Гістарычны цэнтар (плошчай 430 га), як сярэднявечнае места, занесены ў сьпіс сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО. У час свайго росквіту ў пэрыяд Сярэднявечча насельніцтва складала 200 000 жыхароў (цяпер — крыху болей за 117 тыс.). Дзякуючы сярэднявечнаму багацьцю сёньняшні Бруґе лічыцца адным з самых маляўнічых местаў Эўропы.
Бруге — важны эканамічны цэнтар краіны. У канцы XX стагодзьдзя па-за межамі гістарычнага ядра быў пабудаваны сучасны марскі порт, дзякуючы чаму места вярнула сабе згубленую ролю гандлёвага марскога места.