Беднасьць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бе́днасьць — дэфіцыт або адсутнасьць пэўнай сумы матэрыяльнай маёмасьці або грошай. Беднасьць уяўляе сабой шматгранны панятак, які можа ўключаць у сябе сацыяльныя, эканамічныя і палітычныя элемэнты. Абсалютная беднасьць, ускрайняя беднасьць або галеча ставяцца да поўнай адсутнасьці сродкаў, неабходных для задавальненьня асноўных асабістых патрэбаў, як то прадукты харчаваньня, адзеньне і жыльлё[1].
Парог, пры якім вызначаецца абсалютная беднасьць лічыцца прыкладна такі жа, незалежна ад месца пражываньня або часу існаваньня чалавека. Зь іншага боку, адносная беднасьць мае месца ў той ці іншай краіне, калі чалавек ня здольны дасягнуць мінімальнага ўзроўня жыцьця, у параўнаньні з астатняй часткай насельніцтва гэтай краіны. Такім чынам, парог, пры якім вызначаецца адносная беднасьць вар’іруецца ад адной краіны да іншай або ад аднаго грамадзтва да іншага[2].
Забесьпячэньне асноўных патрэбаў можа быць абмежавана няздольнасьцю ўрада прадастаўляць паслугі праз карупцыю, ухіленьне ад выплаты падаткаў, запазычанасьці і крэдытных умоваў, і ад уцечкі мазгоў у сфэры аховы здароўя і спэцыялістаў у галіне адукацыі. Стратэгіі павелічэньня даходаў, каб зрабіць асноўныя патрэбы больш даступнымі, як правіла, уключаюць у сябе сацыяльнае забесьпячэньне, прадастаўленьне эканамічнай свабоды і фінансавых паслуг[3]. Скарачэньне беднасьці па-ранейшаму зьяўляецца сур’ёзнай праблемай і мэтай для шматлікіх міжнародных арганізацыяў, як то Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў і Сусьветны банк.