Балтыйскае мора
From Wikipedia, the free encyclopedia
Балты́йскае мо́ра месьціцца ў Паўночнай Эўропе паміж Скандынаўскім паўвостравам, кантынэнтальнай Эўропай і Дацкімі астравамі. Мора мае сувязь з сусьветным акіянам праз Катэгат, Эрэсунд, Вялікі Бэльт і Малы Бэльт. Катэгат мае працяг праз Скагерак да Паўночнага мора і Атлянтычнага акіяна. Балтыйскае мора штучна зьвязана зь Белым морам Беламорска-Балтыйскім каналам і з Паўночным морам Кільскім каналам. На поўначы Балтыйскага мора месьціцца Батнічная затока, на паўночным усходзе — Фінская затока, на ўсходзе — Рыская затока, а на поўдні — Гданьская затока.
Плошча паверхні мора без уліку астравоў складае 415 тысяч км². Аб’ём вады — 21,5 тысяч км³. Празь велізарны сьцёк рэкаў вада мае нізкую салонасьць. Балтыйскае мора ёсьць найбуйнейшым у сьвеце морам з такой асаблівасьцю[1].