Багемія
гістарычная вобласьць Чэхіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Баге́мія (па-чэску: Čechy, па-нямецку: Böhmen) — адзін з трох гістарычных рэгіёнаў Чэхіі. Займае заходнія і цэнтральныя тэрыторыі Чэскай рэспублікі. Сталіца рэгіёну — Прага.
З даўніх часоў Багемія зьяўлялася цэнтрам спадчынных чэскіх земляў, да якіх у розныя пэрыяды належалі таксама Маравія, Сылезія і Лужыца.