Багата
From Wikipedia, the free encyclopedia
Багата́ (па-гішпанску: Bogotá) — сталіца Калюмбіі, з 1991 па 2000 гады вядома як Санта-Фэ-дэ-Багата. Насельніцтва складае 7 434 453 жыхары (2011), разам з прыгарадамі 8 566 926 жыхароў (2009). Багата зьяўляецца найбуйнейшым горадам у Калюмбіі й адным з найбуйнейшых у Лацінскай Амэрыцы. Акрамя таго горад уваходзіць у трыццатку найбуйнейшых гарадоў сьвету. Зьяўляецца другой сталіцай у сьвеце пасьля Кіта паводле вышыні над узроўнем мора, сягаючы на 2625 мэтраў[1]. Дзякуючы вялікай колькасьці ўнівэрсытэтаў і бібліятэкаў, Багата вядома як «Атэны Паўднёвай Амэрыкі»[2].
Quick Facts
Багата | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 6 жніўня 1538 | ||||
Краіна: | Калюмбія | ||||
Кіраўнік: | Кляўдыя Лёпэс Эрнандэс[d] | ||||
Плошча: | 1587 км² | ||||
Вышыня: | 2625 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 7 434 453 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 4684,6 чал./км² | ||||
Тэлефонны код: | 1 | ||||
Паштовы індэкс: | 11 | ||||
Нумарны знак: | BOG | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 4°36′34.96″ пн. ш. 74°4′54.30″ з. д. | ||||
Багата | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.bogota.gov.co/ |
Close