Аўрэліян
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лу́цый Дамі́цый Аўрэлія́н (па-лацінску: Lucius Domitius Aurelianus), больш вядомы як Аўрэлія́н — рымскі імпэратар у 270—275 роках.
Луцый Даміцый Аўрэліян лац. Łucyj Damicyj Aŭrelijan | |
Lucius Domitius Aurelianus | |
верасень 270 — верасень 275 | |
Папярэднік | Квінціл[d] |
Наступнік | Марк Клаўдзій Тацыт[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
9 верасьня 214(0214-09-09)[1][2][3] |
Памёр: |
25 верасьня 275(0275-09-25)[4] (61 год) |
Сужэнец: | Ulpia Severina[d] |
Дзеці: | Domitica[d] |
Аўрэліян быў другім зь некалькіх «салдацкіх імпэратараў» (першым быў Клаўдзій II), якія вельмі пасьпяхова кіравалі й здолелі ўмацаваць Рымскую імпэрыю. У гады кіраваньня Аўрэліяна імпэрыя была ўзьяднана: мяцежныя Гальская імпэрыя і Пальмірскае царства былі зноў далучаны да Рыму, а прыгранічныя барбарскія плямёны былі пераможаны. Яго посьпехі шмат у чым спрыялі завяршэньню крызе III старочча і стабілізацыі дзяржавы.
Аўрэліян насіў наступныя пераможныя тытулы: «Ґерманскі Найвялікшы» — з 270 або 271 году, «Гоцкі Найвялікшы» — з 271 году, «Парфянскі Найвялікшы», «Карпійскі Найвялікшы» і «Дакійскі Найвялікшы» — з 271 або 272 году, «Брытанскі Найвялікшы» і «Сармацкі Найвялікшы» (час дакладна не вядомы), «Пальмірскі Найвялікшы» — з 274 году, «Бацька Айчыны» і «Рэстаўратар імпэрыі і Ўсходу» — з 274 году. Уладу трыбуна атрымліваў шэсьць разоў (у 270 годзе — двойчы, затым штогод 10 сьнежня), з 270 году — вялікі пантыфік. Консул 271, 274, 275 гадоў.