Атмасфэра Зямлі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Атмасфэра — паветраная абалонка, якая акружае плянэту Зямля. Унутраная паверхня атмасфэры пакрывае гідрасфэру і літасфэру, вонкавая мяжуе з калязямной часткай касьмічнай прасторы. Рэзкай верхняй мяжы атмасфэра ня мае і паступова пераходзіць у касьмічную прастору на вышыні больш за 1000 км.