Атлусьценьне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Атлусьценьне (затлусьценьне) — адклады тлушчу, павелічэньне масы цела за кошт тлушчавой тканкі. Тлушчавая тканка можа адкладвацца як у месцах фізыялягічных адкладаў, так і ў вобласьці малочных залозаў, сьцёгнаў, жывата. Атлусьценьне падзяляецца на ступені (па колькасьці тлуставых тканкаў) і на тыпы (у залежнасьці ад чыньнікаў, якія прывялі да ягонага разьвіцьця). Чыньнікі лішкавай вагі ўплываюць на раўспаўсюджваньне тлуставай тканкі, ейнай характарыстыкі (мяккасьць, пругкасьць, колькасьць адсоткаў утрыманьня вадкасьці), а таксама на прысутнасьць альбо адсутнасьць зьмяненьня скуры, гэтак званы «цэлюліт».
На 2011 г. каля 250 млн людзей у сьвеце мелі залішнюю вагу[1].