Асунсьён
сталіца Парагваю / From Wikipedia, the free encyclopedia
Асунсьён (поўная назва Найшляхотнейшы й найвярнейшы горад Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі; па-гішпанску: Asunción, поўная назва па-гішпанску: La Muy Noble y Leal Ciudad de Nuestra Señora Santa María de la Asunción) — сталіца й найбуйнейшы горад Парагваю. Горад месьціцца на левым беразе ракі Парагвай, ня вельмі далёка ад месца зьліцьця гэтае ракі зь Пількамаё. Насельніцтва на 2016 год складала 525 252 жыхара.
Асунсьён | |||||
гішп. Asunción | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 15 жніўня 1537 | ||||
Краіна: | Парагвай | ||||
Плошча: | 117 км² | ||||
Насельніцтва (2016) | |||||
колькасьць: | 525 252 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 4489,33 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC-3 | ||||
Тэлефонны код: | 021 | ||||
Паштовы індэкс: | 1001–1925 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 25°18′0″ пд. ш. 57°38′0″ з. д. | ||||
Асунсьён | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.asuncion.gov.py/ |
Асунсьён ёсьць адным з самых старажытных гарадоў у Паўднёвай Амэрыцы, з гэтых чыньнікаў ён вядомы як «Маці гарадоў». Менавіта Асунсьён стаўся базавым пунктам для каляніяльных экспэдыцыяў, якія заклалі такія гарады кантынэнту, як то Буэнас-Айрэс, Вільярыка, Санта-Фэ, Санта-Крус-дэ-ля-Сьера. Горад лічыцца адным з самых танных гарадоў сьвету для замежных турыстаў[1].