Армія абароны Нагорна-Карабаскай Рэспублікі
From Wikipedia, the free encyclopedia
А́рмія абаро́ны Наго́рна-Караба́скае Рэспу́блікі (па-армянску: Լեռնային Ղարաբաղի Հանրապետության պաշտպանության բանակ) была афіцыйна створаная 9 траўня 1992 року ў якасьці ўзброеных сілаў непрызнанае Нагорна-Карабаскае Рэспублікі, што аб’яднала атрады самааховы, што ствараліся ў пачатку 1990-х рокаў.[3] Колькасьць Арміі абароны НКР ацэньваецца ў 18—20 тыс. жаўнераў і афіцэраў[4], мабілізацыйны рэзэрв — 20—30 тыс.[5] У яе склад уваходзяць мотапяхотныя, танкавыя, артылерыйскія часткі й падрозьдзелы й сілы СПА. У 2002 годзе вайсковы бюджэт НКР складаў каля 20 % ад СУП[6].
Армія абароны Нагорна-Карабаскай Рэспублікі | |
ԼՂՀ պաշտպանության բանակ | |
Эмблема Арміі абароны НКР | |
Дата заснаваньня | 9 траўня 1992 |
---|---|
Дата роспуску | 20 верасьня 2023 |
Штаб-кватэра | Ханкендзі |
Камандаваньне | |
Прэзыдэнт | Бако Саакян |
Міністар абароны | Лявон Мнацакаян |
Вайсковыя сілы | |
Прызыўны ўзрост | 18 гадоў |
Занятыя ў войску | 18—20 тысячаў[1] |
Запас | 80—100 тысячаў[2] |
Фінансавыя зьвесткі | |
Бюджэт | 50 млн дал. ЗША[2] |
Прамысловасьць | |
Замежныя пастаўшчыкі | Армэнія |
Дататковыя зьвесткі | |
Гісторыя | Карабаская вайна |
У 2007 годзе, на 1000 чалавек, што пражывалі ў НКР прыходзілася 65 вайскоўцаў, што перавышае аналяґічныя паказчыкі ўсіх краінах Каўказу. Узброеныя сілы ў непрызнанай рэспубліцы разглядаюцца як інстытут, што забясьпечвае стабільную працу, і шматлікія сем’і залежаць ад атрыманай за яе аплаты[7].