Арганічнае земляробства
вядзеньне земляробства пры дапамозе арганічных угнаеньняў і спадарожных пасадак замест пэстыцыдаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Арганічнае земляробства — вядзеньне земляробства пры дапамозе арганічных угнаеньняў і спадарожных пасадак замест пэстыцыдаў.
Прадугледжвае пазьбяганьне выкарыстаньня іянізавальнага выпраменьваньня і трансгенных арганізмаў[1]. У 2014 годзе плошча пашы пад арганічнае земляробства ў Эўропе дасягнула 7,4 млн гектараў[2]. На 2020 год ахоплівала 75 млн гектараў, якія складалі 1,6 % сусьветных угодзьдзяў. Звыш паловы такіх земляў прыпадала на Аўстралію, дзе ў 1944 годзе заклалі прынцыпы такога земляробства. Большасьць правілаў адпаведнага земляробства вызначаў Міжнародны саюз рухаў арганічнага земляробства (Нямеччына), заснаваны ў 1972 годзе.