Аповесьць пра Гэндзі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аповесьць пра Гэндзі (па-японску: 源氏物語, Гэндзі манагатары) — раман, адзін з найбуйнейшых твораў японскай клясычнай літаратуры, напісаны ў эпоху Хэян на пачатку XI стагодзьдзя. Аўтарам твора лічыцца Мурасакі Сыкібу, дама пры двары імпэратрыцы Сёсі.
Аповесьць пра Гэндзі | |
па-японску: 源氏物語 | |
Жанр: | цукуры манагатары[d] |
---|---|
Аўтар: | Мурасакі Сыкібу |
Мова арыгіналу: | раньняя японская мова[d] |
Публікацыя: | да 1021 году |
Праца апісвае ўнікальны лад жыцьця высокіх саслоўяў пры імпэратарскім двары эпохі Хэян. Аповесьць апісвае жыцьцё Хікару Гэндзі, сына старажытнага японскага імпэратара, вядомага чытачам як імпэратара Кірыцуба, і ягонай наложніцы. З палітычных чыньнікаў імпэратар выдаляе Гэндзі зь лініі пераемнасьці й паніжае ягоны статус да прасталюдзінаў, даўшы яму прозвішча Мінамота. Пасьля гэтага Гэндзі пачаў кар’еру ў імпэрскім войску. Аповяд канцэнтруецца на рамантычным жыцьці Гэндзі й апісвае звычаі арыстакратычнага грамадзтва таго часу. Раман быў напісаны на архаічнай мове, што робяць яго непрыдатным для чытаньня для сярэднестатыстычнага японца без спэцыялізаванай падтрыхтоўкі[1]. Аповесьць была адаптаваная на сучасную японскую мову толькі на пачатку XX стагодзьдзя паэтам Акіка Ёсана. Першы пераклад на ангельскую быў зроблены ў 1882 годзе, але быў дрэннай якасьці й няпоўным.
Твор часам называюць першым раманам ў сьвеце, першым сучасным раманам, першым псыхалягічным раман альбо першым раманам, які па-ранейшаму лічыцца клясыкай. Нягледзячы на тое, што раман паўсюдна лічыцца шэдэўрам, ягоная дакладная клясыфікацыя й уплыў на заходнюю й усходнюю літаратуру зьяўляецца прадметам дыскусу.
Перакладзены на кітайскую, гішпанскую[2], францускую[3], італьянскую[4], хіндзі[5], чэскую[6], расейскую[7], швэдзкую[8], урду[9].