Антычнасьць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ант́ычнасьць (ад па-лацінску: antiquus стары, старажытны, старажытнасьць) — пэрыяд гісторыі ад 800 да н.э. да 600 г. н. э. у рэгіёне Міжземнага мора.
Гэта час адрозьніваецца ад папярэдніх і наступных агульнымі і сталымі культурнымі традыцыямі, а з пачатку 1 стагодзьдзя, з прычыны пашырэньня Рымскай імпэрыі, таксама і палітычнай і культурнай цэласнасьцю.
У больш вузкім сэнсе антычнасьцю лічаць гісторыю старажытнай (архаічнай) і клясычнай Грэцыі, элінізму і Рымскай імпэрыі (але толькі эпоху рэспублікі, прынцыпату і дамінату).
У больш шырокім сэнсе антычнасьць ўключае гісторыю Эгіпту, Міжрэчча, Сырыі, Пэрсіі і Малой Азіі пачынаючы з пачатку пісьменства (каля 3500 да н. э.)[lower-alpha 1].