Ангкор-Ват
будысцкі храмавы комплекс у Камбоджы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ангкор-Ват (па-кгмэрску: អង្គរវត្ត) — найбуйнейшы індуісцкі храмавы комплекс, а таксама найбольшая рэлігійная пабудова ў сьвеце. Збудаваны каралём Сур’яварманам II на пачатку XII стагодзьдзя ў тагачаснай сталіцы Кхмэрскай імпэрыі Ясадхарапуры (па-кгмэрску: យសោធរបុរៈ, цяпер Ангкор). Насуперак шываісцкай традыцыі папярэднікаў Ангкор-Ват быў прысьвечаны Вішну. Ад моманту свайго заснаваньня ён застаецца адзіным значным рэлігійным цэнтрам у рэгіёне дзякуючы свайму выдатнаму стану. Ён стаў сымбалем Камбоджы[1] і адлюстраваны на ейным сьцягу.
Славутасьць | |
Ангкор-Ват អង្គរវត្ត | |
Краіна | Камбоджа |
Месцазнаходжаньне | Ангкор, Сіем Рэап |
Каардынаты | 13°24′45″ пн. ш. 103°52′0″ у. д. |
Архітэктурны стыль | кхмэрскі, дравідзкі |
Заснавальнік | Сур’яварман II/Самудрагупта |
Дата заснаваньня | XII стагодзьдзе |
Ангкор-Ват | |
Ангкор-Ват на Вікісховішчы |
Ангкор-Ват сумяшчае два асноўныя пляны храмавай архітэктуры кгмэраў: храма-гары і пазьнейшага храма-галерэі, заснаванай на дравідыйскай архітэктуры. Ён створаны па падабенстве да гары Мэру, месца жыхарства дэваў індуісцкай міталёгіі: ва ўнутранай прасторы за рвом і зьнешнім мурам даўжынёй 3,6 км тры прастакутныя галерэі, адна над адной. У цэнтры храму знаходзіцца ўтвораны вежамі кўінкункс. У адрозьненьне ад большасьці ангкорскіх храмаў Ангкор-Ват арыентаваны на захад.
Цяперашняя назва, Ангкор-Ват, па-кхмэрску азначае «Храм-места» або «Места храмаў»; ангкор, у перакладзе «места» ці «сталіца» — размоўная форма слова накор (па-кгмэрску: នគរ), якое паходзіць ад санскрыцкага нагара (санскрыт: नगर)[2]. Ват — па-кхмэрску «храмавы надзел», паходзіць ад палійскага слова «вата» (वत्त)[3]. Раней храм называўся Прэах Піснулок (Вара Вішнулока на санскрыце) паводле пасьмяротнага тытулу заснавальніка[4].
У XV стагодзьдзі перастаў выкарыстоўвацца і быў закінуты[5], быў адкрыты для эўрапейскай цывілізацыі ў 1860 годзе[6].