Аманская затока
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аманская затока (па-арабску: خليج عمان — халідж Уман, па-пэрсыдзку: دریای عمان — Даріяе Оман) — затока, якая злучае Арабскае мора, праз Армускую пратоку, з Пэрсыдзкай затокай. Даўжыня затокі складае каля 450 кілямэтраў, шырыня — да 330 км. Найбольшая глыбіня затокі складае 3694 мэтры. Паўночнае ўзьбярэжжа належыць да Ірану й Пакістану, паўднёвае — Аману й Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў (на захадзе).
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |