Алі Акбар Хашэмі Рафсанджані
From Wikipedia, the free encyclopedia
Алі Акба́р Хашэмі́ Рафсанджані́ (па-пэрсыдзку: علي اکبر هاشمی رفسنجانی; нарадзіўся 25 жніўня 1934 у Нузе — памёр 8 студзеня 2017 у Тэгеране) — аятала, уплывовы іранскі дзяржаўны дзяяч, старац Рады ўгоды. Старшыня Сходу ісламскай рады Ірану ў 1980—1989, прэзыдэнт Ірану ў 1989—1997.
Алі Акбар Хашэмі Рафсанджані | |
علي اکبر هاشمی رفسنجانی | |
Старац у Радзе старцаў (Іран) | |
---|---|
сьнежань 2006 — студзень 2017 | |
Старшыня Рады старцаў | |
25 чэрвеня 2007 — 8 сакавіка 2011 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
25 жніўня 1934 |
Памёр: |
8 студзеня 2017 (82 гады) Тэгеран |
Партыя: | |
Сужэнец: | Effat Marashi[d] |
Дзеці: | Faezeh Hashemi Rafsanjani[d], Mohsen Hashemi[d], Yasser Hashemi Rafsanjani[d], Mehdi Hashemi Rafsanjani[d] і Fatemeh Hashemi Rafsanjani[d] |
Маці: | Хаджые Ханум Махбібі |
Адукацыя: | Аятала |
Узнагароды: | |
Рафсанджані быў выбраным старшынём мачлісу ў 1980 годзе. Выконваў абавязкі старшыні да 1989 году. Быў прэзыдэнтам з 1989 году да 1997 году. Адыграў значную ролю ў выбраньні Алі Хамэнэя Рахбарам. У 2005 годзе спрабаваў выбраньня на пасаду прэзыдэнта, але прайграў Ахмадзінэжаду. Рафсанджані за межамі Ірану мае выгляд спакойнага разважлівага дзяржаўнага мужа, які выступае за рынкавыя адносіны й зьмякчэньня вострых адносін з ЗША. У 1997 годзе ў Нямеччыне пайшлі чуткі, што Рафсанджані разам з Алі Хамэнэем кіруе спробамі расправіцца з праціўнікамі ўраду Ірану ў Эўропе. 11 траўня 2013 году Рафсанджані спрабаваў дабіцца ўхвалы Рады старажоў шарыяту на ўдзел у выбарах прэзыдэнта, але 21 траўня 2013 году Рада адхіліла кандытатуру Рафсанджані.