Аляксей Сапуноў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксе́й Парфе́навіч Сапуно́ў (27 сакавіка (15 сакавіка паводле ст.ст.) 1851, мястэчка Ўсьвяты, цяпер Пскоўская вобласьць — 2 кастрычніка 1924) — беларускі гісторык, археограф, краязнавец, дасьледнік помнікаў старажытнай культуры. Стацкі саветнік. Прафэсар (1913).
Аляксей Сапуноў | |
Аляксей Сапуноў (1910 год) | |
Дата нараджэньня | 15 (27) сакавіка 1851 |
---|---|
Месца нараджэньня | мястэчка Ўсьвяты, цяпер Пскоўская вобласьць, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 2 кастрычніка 1924(1924-10-02) (73 гады) |
Месца сьмерці | Віцебск, БССР, СССР |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Занятак | краязнавец, палітык |
Навуковая сфэра | гісторыя, краязнаўства, археалёгія |
Месца працы | |
Узнагароды | |
Скончыў Віцебскую гімназію, у 1878 гістарычна-філялягічны факультэт Пецярбурскага ўнівэрсытэту. Працаваў выкладнікам у Віцебскай гімназіі, Маскоўскім унівэрсытэце, сакратаром Віцебскага губэрнскага статыстычнага камітэту. У 1893 удзельнічаў у стварэньні Віцебскага царкоўна-археалягічнага музэю, у 1909 Віцебскай навуковай архіўнай камісіі. Адзін з ініцыятараў адкрыцьця Віцебскага аддзяленьня Маскоўскага археалягічнага інстытуту, у якім у 1911—1922 выкладаў. Дэпутат III Дзяржаўнай Думы ад Віцебскай губэрні. Уваходзіў у фракцыю «Саюз 17 кастрычніка». У 1923—1924 чытаў курс беларусазнаўства ў Віцебскім вышэйшым пэдагагічным інстытуце.
Дасьледаваў гісторыю, літаратуру, археалёгію, археаграфію, архітэктуру, фальклёр Беларусі. Выявіў і зрабіў палеаграфічныя апісаньні рукапісных помнікаў. Асноўная ягоная праца — зборнік дакумэнтаў XI—XIX стст. «Віцебская даўніна», выдадзены ў 1883—1888. У ім зьмешчаныя ўрыўкі зь летапісаў, граматы віцебскіх і полацкіх князёў і іншыя.