Аляксандар Македонскі
кароль Македоніі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Алякса́ндар Македо́нскі (356 да н. э., Пэльля, Старажытная Македонія — 323 да н. э., Бабілён), таксама вядомы як Аляксандар ІІІ Вялікі (па-старажытнагрэцку: Μέγας Ἀλέξανδρος, Mégas Aléxandros) — старажытнамакедонскі цар дзяржавы ў паўночнай частцы Старажытнай Грэцыі. Нарадзіўся ў Пэльле ў 356 годзе да н. э. Да шаснаццаці гадоў Аляксандар навучаўся ў Арыстотэля. Ва ўзросьце трыццаці гадоў ён стварыў адну з найбуйнейшых імпэрыяў старажытнага сьвету, якая прасьціралася ад Іянічнага мора да Гімалаяў. Ён быў непераможным у баі і лічыцца адным з самых пасьпяховых вайскаводаў у гісторыі[1].
Аляксандар Македонскі Μέγας Ἀλέξανδρος | |
Македонскі цар | |
---|---|
Македонскі цар | |
Папярэднік | Філіп II Македонскі |
Наступнік | Аляксандар IV Македонскі, Філіп III Македонскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 20 або 21 ліпеня 356 да н. э., Пэльля, Старажытная Македонія |
Памёр | 10 або 11 чэрвеня 323 да н. э., Бабілён |
Нашчадкі | Аляксандар IV Македонскі |
Дынастыя | Аргеады |
Жонкі |
Раксана Статэрыя II Парысатыда II |
Бацька | Філіп II Македонскі |
Маці | Алімпіяда Эпірская |
Аляксандар стаў пераемнікам свайго бацькі, Філіпа II Македонскага, заняўшы ягоную пасаду ў 336 годзе да н. э. пасьля таго, як Філіп быў забіты. Пасьля сьмерці Філіпа Аляксандар атрымаў у спадчыну моцнае царства й дасьведчанае войска. Ён быў узнагароджаны чынам генэрала Грэцыі й выкарыстоўваў гэты тытул, каб пачаць вайсковыя пляны бацькі да пашырэньня. У 334 годзе да н. э. ён уварваўся ў пэрсыдзка-кіраваную Малую Азію й пачаў сэрыю кампаніяў, якая доўжылася 10 гадоў. Аляксандар разьбіў уладара Пэрсіі ў шэрагу вырашальных баёў, у першую чаргу ў бітве пры Ісе й Гаўгамэлах. Пасьля ён зрынуў пэрсыдзкага цара Дарыя III і цалкам захапіў Пэрсыдзкую імпэрыю. У гэты момант ягоная імпэрыя распасьціралася ад Адрыятычнага мора да ракі Інд.
Імкнучыся дасягнуць «канца сьвету й Вялікага касьмічнага мора», ён уварваўся ў Індыю ў 326 годзе да н. э., але быў вымушаны павярнуць назад па патрабаваньні сваіх войскаў. Аляксандар памёр у Бабілёне ў 323 годзе да н. э., без выкананьня шэрагу заплянаваных кампаніяў, якія пачаліся з уварваньня ў Арабію. У першыя гады пасьля ягонай сьмерці сэрыя грамадзянскіх войнаў разарвала ягоную імпэрыю на часткі, у выніку чаго ў некалькіх рэгіёнах пачалі кіраваць ягоныя дыядохі, аляксандравы генэралы й нашчадкі.
Спадчына Аляксандра ўключае ў сябе культурную дыфузію, якая была спароджаная ягонымі заваёвамі. Ён стварыў каля дваццаці гарадоў, якія насілі ягонае імя, асабліва добра вядомы горад Александрыя ў Эгіпце. Грэцкія паселішчы й распаўсюд грэцкай культуры на ўсходзе прывялі да стварэньня новай эліністычнай цывілізацыі, аспэкты якіх праяўляліся ў традыцыях Бізантыйскай імпэрыі ў сярэдзіне XV стагодзьдзя. Аляксандар стаў легендарным, як клясычны герой Ахіл, і ён займае бачнае месца ў гісторыі й мітах аб грэцкай і нягрэцкай культурах. Ён стаў мерай, паводле якой вайсковыя кіраўнікі параўноўвалі сябе ва ўсім сьвеце.