Альфрэд Вялікі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Альфрэд Вялікі (па-старажытнаангельску: Ælfrēd, Ælfrǣd; 849 — 26 кастрычніка 899) — кароль Ўэсэксу, які ўладарыў у 871—899 гадох[1]. У афіцыйных дакумэнтах выкарыстоўваў тытул: кароль Ангельшчыны. Знакаміты абаронай англа-саксонскіх каралестваў на поўдні Ангельшчыны ад вікінскай навалы, за што атрымаў мянушку «Вялікі». Адзіны ангельскі кароль з такой мянушкай. Дэталёва жыцьцё караля было апісана ўэйскім эпіскапам Асэрам. Рэфармаваў судзебную сыстэму й вайсковую структуру.
Альфрэд Вялікі Ælfrǣd | |
Помнік Альфрэда Вялікага ў Ўінчэстэры | |
Кароль Ангельшчыны | |
28 красавіка 871 — 26 кастрычніка 899 | |
Наступнік | Эдўард Старэйшы |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 849, Ўонтэдж, Оксфардшыр, Ангельшчына |
Памёр | 26 кастрычніка 899, Ўінчэстэр, Ангельшчына |
Дынастыя | Ўэсэкская дынастыя |
Жонка | Элхсўіт |
Бацька | Этэльўульф |
Маці | Асбурга |
Альфрэд пасьпяхова адбіваў напды датчанаў, якія захапілі паўночна-ўсходнюю частку Ангельшчыны. Пры ім аднаўляліся гарады, сярод іх быў Лёндан. Спрыяў разьвіцьцю гандлю, рамёстваў і адукацыі, выдаў першы зборнік законаў — «Праўда караля Альфрэда», у якую ўвайшлі як усе старыя англасаксонскія законы гэтак і новыя каралеўскія ўказы.
Альфрэд зьяўляецца каталічным і праваслаўныі сьвятыі, але таксама й шануецца як герой хрысьціянскай царквы ў англіканскай камуне. Дзень сьвятога Альфрэда адзначаецца 26 кастрычніка.