Альтэрнатыва для Нямеччыны
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Альтэрнатыва для Нямеччыны» (ням. AfD) — правая партыя ў Нямеччыне, заснаваная 6 лютага 2013 году.
Альтэрнатыва для Нямеччыны | |
ням. Alternative für Deutschland | |
Лідэр партыі | Ёрг Мойтэн |
---|---|
Заснавальнік | Bernd Lucke[d] |
Дата заснаваньня | 6 лютага 2013 (11 гадоў таму) |
Штаб-кватэра | Бэрлін |
Ідэалёгія | нацыяналізм |
Моладзевая арганізацыя | Маладая Альтэрнатыва для Германіі[d] |
Колькасьць | 25 000[1] |
Колькасьць дэпутатаў | |
· Эўрапарлямэнт |
9 / 96 |
· Бундэстаг |
81 / 736 |
· Ляндтаг |
228 / 1884 |
Афіцыйны сайт | afd.de |
Устаноўчы зьезд «Альтэрнатывы для Нямеччыны» адбыўся 14 красавіка 2013 году ў Бэрліне. Яе лідэрамі абраная «Тройка» з прафэсара эканомікі Бэрнда Лукэ, прадпрымальніцы Фраўкэ Пэтры й журналіста Конрада Адама. На фэдэральных выбарах 22 верасьня 2013 году партыя набрала 4,7% і засталася бязь месцаў у Бундэстагу, не пераадолеўшы 5-адсоткавы бар’ер. На выбарах у Эўрапейскі парлямэнт 2014 году партыя набрала 7% галасоў і атрымала 7 месцаў з 96 магчымых (пазьней у саюз з «Альтэрнатывай» увайшла таксама Сямейная партыя Нямеччыны з адным месцам у Эўрапарлямэнце). На выбарах у бундэстаг у 2017 годзе партыя ўпершыню змагла набраць больш за 5% галасоў, што дало магчымасьць прайсьці ў Бундэстаг. Партыя набрала 12,6% галасоў і атрымала 94 месцы ў Бундэстагу Нямеччыны[2].