Альбрэхт Радзівіл
From Wikipedia, the free encyclopedia
Альбрэхт Радзівіл (мянушка «Юстыніян»; 8 сакавіка 1558, Лукішкі каля Вільні — 13 чэрвеня 1592, Кракаў) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак надворны (1579—1586) і вялікі літоўскі (з 1586).
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Альбрэхт Радзівіл (неадназначнасьць).
Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Альбрэхт Радзівіл | |
Герб «Трубы» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 8 сакавіка 1558 |
Памёр | 13 чэрвеня 1592 |
Пахаваны | |
Род | Радзівілы |
Бацькі | Мікалай Радзівіл «Чорны» Альжбета з Шыдлавецкіх |
Жонка | Ганна з Кетлераў |
Дзеці | Ян Альбрэхт |
Дзейнасьць | палітык, староста |
Закрыць
Валодаў Клецкім і Давыд-Гарадоцкім княствамі, маёнткамі Лебедзевам, Хажовам, Геранёнамі і Лаздунамі ў Ашмянскім павеце[2]. Быў старостам ковенскім (з 1579), румбарскім і луцкім. I ардынат клецкі (з 1586).