Азэрбайджанская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Азэрбайджа́нская мова (саманазва: Azərbaycanca, Azərbaycan dili і г.д., вымаўл. [ɑzærbɑjdʒɑn dili]) — адна зь цюрскіх моваў; належыць да агускай групы ў складзе цюрскіх моваў. Распаўсюджаная ў асноўным у Азэрбайджане (дзяржаўная мова краіны), часткова ў Грузіі, Іране, Іраку, Турэччыне. Агульная колькасьць носьбітаў — каля 23 млн чал.[3] Вылучаюцца чатыры групы дыялектаў: усходняя (кубінскі, шэмахінска-бакінскі і іншыя), заходняя (казаскі — па назьве гораду Казах на захадзе Азэрбайджану, карабаскі, гянджынскі і іншыя), паўночная (закатала-каскі, шэкінскі і іншыя) і паўднёвая (ерэванскі, нахічэванскі, ардубадзкі і інш.).
Азэрбайджанская мова | |
Azərbaycan dili, Azərbaycanca, Azəri dili, Azəricə, آذربایجان دیلی ,آذربایجانجا ,آذری دیلی ,آذریجه, Азәрбајҹан дили | |
Ужываецца ў | Азэрбайджане, Іране, Турэччыне, Грузіі, Расеі, Аўганістане, Іраку, Туркмэністане, Сырыі[1] |
---|---|
Рэгіён | Закаўказьзе, Іранскі Азэрбайджан, Блізкі Ўсход |
Колькасьць карыстальнікаў | |
Клясыфікацыя | Алтайская сям’я
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Азэрбайджане, Дагестане (Расея) |
Рэгулюецца | Нацыянальнай акадэміяй навук Азэрбайджану |
Пісьмо | лацінскае пісьмо, пэрсыдзкае пісьмо[d], кірыліца і арабскі альфабэт |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | az |
ISO 639-2(Б) | aze |
ISO 639-2(Т) | aze |
ISO 639-3 | aze |
SIL | — |
У фанэтыцы для азэрбайджанскай мовы, у адрозьненьне ад роднасных цюрскіх моваў, характэрная прыдыхальнае вымаўленьне выбухных глухіх зычных на пачатку і канцы слова, паляталізаванае вымаўленьне вэлярных і іх пераход у афрыкаты перад галоснымі пярэдняга шэрагу. Сярод асаблівасьцяў граматыкі — наяўнасьць у афіксаў прэдыкатыўнай формы імя 1-й і 2-й асобы адзіночнага ліку толькі варыянтаў з шырокімі галоснымі, а таксама ўзьнікненьне проціпастаўленьня сучаснасьці і цяперашне-будучага часу.