Адэль
ангельская поп-соўл і джазавая сьпявачка / From Wikipedia, the free encyclopedia
Адэль (па-ангельску: Adele Laurie Blue Adkins, нар. 5 траўня 1988, Тотэнгэм, Лёндан) — ангельская поп-соўл і джазавая сьпявачка. Яе нарэдка называюць «новай Эмі Ўайнгаўс». Ейны дэбютовы альбом 19 адразу пасьля рэлізу ачоліў UK Albums Top 75.
Quick Facts Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Close
За наступны альбом, 21, Адэль атрымала шэсьць узнагародаў Грэмі (2012) — перадусім, дзякуючы сумеснай працы зь вядомымі прадусарамі й музыкамі, такімі як Рык Рубін (супрэзыдэнт Columbia Records), Пол Эпварт (прадусар Plan B, Primal Scream), Раян Тэдэр (фронтмэн OneRepublic), Дэн Ўілсан (гурт Semisonic) ды іншымі.