Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Японіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Японіі трохузроўневы: нацыянальны, прэфэктурны і муніцыпальны. На найвышэйшым узроўні тэрыторыя краіны падзеленая на 47 прэфэктураў, шэсьць зь якіх дадаткова падзеленыя на падпрэфэктуры. Грамады (месты, мястэчкі і вёскі) — найніжэйшы ўзровень АТП; дваццаць найбольшых населеных пунктаў па-за Такійскай мэтраполіяй называюцца вызначанымі местамі і падзеленыя на раёны.