Агепста
гара на мяжы Расіі і Грузіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Агепста — горная вяршыня на мяжы Расеі і Грузіі (Абхазія), найвышэйшы пункт Гаграўскага хрыбта. Вышыня 3256 м (па іншых зьвестках — 3261 м). Добра бачная з назіральнай вежы гары Вялікі Ахун зблізку Сочы. Складзеная вапнякамі. Схілы пакрытыя лесам, вяршыня скалістая. На паўночных схілах маецца некалькі ледавікоў, якія жыўляюць раку Ціхую, левы прыток Мзымты.
Quick Facts Найвышэйшы пункт, Вышыня ...
Агепста | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Вышыня | 3256 м н. у. м. |
Адносная вышыня | 1160 м[1] н. у. м. |
Ізаляцыя | 35,37 km[1] н. у. м. |
Геаграфія | |
Месцазнаходжаньне | Аўтаномная Рэспубліка Абхазія[d] і Краснадарскі край |
Кантынэнт | Эўразія |
Краіна | Грузія |
Горная сыстэма | Гаграўскі хрыбет |
Агепста | |
Close
Згодна з абхаскай легендай, Агепста ёсьць старэйшы з трох братоў пастушкі Рыцы, якія скамянелі ад гора пасьля таго, як іхная сястра выбрала сьмерць у возеры, чым ганьбу.