Аахэнская катэдра
рыма-каталіцкая катэдра ў Аахэне (Нямеччына) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Аахэнская катэдра (па-нямецку: Aachener Dom, Aachener Münster, Kaiserdom) — катэдра япархіі Аахэну, у якой на працягу стагодзьдзяў каранаваліся імпэратары Сьвятой Рымскай імпэрыі. Сучасная катэдра складаецца зь некалькіх частак: у сярэдзіне знаходзіцца найстаражытная яе частка — каралінгаўскі актагон (васьмікутнік), які быў пабудаваны яшчэ пры Карле Вялікім у VIII стагодзьдзі. Астатнія яе часткі, у т.л. гатычны хор, былі пабудаваныя ў сярэднявеччы. У 1978 годзе Аахэнская катэдра адной зь першых у сьвеце была уключаная ў Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Quick Facts Аахэнская катэдра, Aachener Dom* ...
Аахэнская катэдра | |
---|---|
Aachener Dom* | |
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
Аахэнская катэдра | |
Краіна | Нямеччына |
Тып | культурны |
Крытэры | i, ii, iv, vi |
Спасылка | 3 |
Рэгіён** | Эўропа і Паўночная Амэрыка |
Каардынаты | |
Гісторыя ўключэньня | |
Уключэньне | 1978 (2 сэсія) |
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску ** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО |
Close