Ісьляндыя
краіна ў Заходняй Эўропе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ісьля́ндыя ці Рэспу́бліка Ісьля́ндыя (па-ісьляндзку: Ísland ці Lýðveldið Ísland) — астраўная краіна на поўначы Атлянтычнага акіяну, паміж Грэнляндыяй, Нарвэгіяй, Ірляндыяй, Шатляндыяй і Фарэрскімі астравамі. Ёсьць адной з самых маланаселеных дзяржаваў Эўропы. Сталіцай і найбуйнейшым горадам края ёсьць Рэйк’явік, дзе жыве больш за 65% насельніцтва. Унутраная частка вострава складаецца з плято, якое характарызуецца пясковымі і лававымі палямі, горамі і ледавікамі. Тутака таксама месьціцца мноства ледавіковых рэкаў, якія выцякаюць у акіян праз нізіны. Да берагоў Ісьляндыі сягае цёплая акіянічная плынь Гальфстрым, што крыху паляпшае існы клімат краіны, то бок клімат ёсьць умераным, не зважаючы на тое, што дзяржава пралягае недалёка ад палярнага кругу. Лета на востраве ёсьць прахалодным.
Ісьляндыя | |||||
па-ісьляндзку: Ísland | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн Гімн Ісьляндыі | |||||
Дата заснаваньня: | 17 чэрвеня 1944 | ||||
Афіцыйная мова: | ісьляндзкая мова[1] | ||||
Сталіца: | Рэйк’явік | ||||
Форма кіраваньня: | парлямэнцкая рэспубліка | ||||
прэзыдэнт Ісьляндыі: | Гудні Ёўганэсан | ||||
прэм’ер-міністар Ісьляндыі[d]: | Б’ярні Бенедыктсан[d] | ||||
Заканадаўчы орган: | Альтынг | ||||
Выканаўчы орган: | урад Ісьляндыі[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Валюта: | Ісьляндзкая крона | ||||
СУП (2020) | |||||
па ППЗ: | 19,8 млрд $ — 142 месца | ||||
па ППЗ на душу насельніцтва: | 54 482 $ — 16 месца | ||||
намінальны: | 20,8 млрд $ | ||||
намінальны на душу насельніцтва: | 57 189 $ — 5 месца | ||||
Індэкс дэмакратыі: | 9,37[3] | ||||
Каэфіцыент Джыні: | 26,1[4] | ||||
ІРЧП: | 0,959[5] | ||||
Часавы пас: | UTC+0 | ||||
Аўтамабільны знак: | IS | ||||
Бок аўтамабільнага руху: | праваруч | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню: | .is | ||||
Тэлефонны код: | +354 | ||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
iceland.is |
Ісьляндыя мае рынкавую эканоміку з адносна нізкімі падаткамі, у параўнаньні зь іншымі краінамі АЭСР[6]. На востраве даволі высокі паказчыць гуртаваньня працоўных у прафэсійныя зьвязы[7]. У Ісьляндыі падтрымліваецца высокі стандарт сыстэмы сацыяльнага забесьпячэньня, якая забясьпечвае ўсеагульную мэдычную дапамогу і вышэйшую адукацыю для сваіх грамадзянаў[8]. Краіна займае высокае месца паводле індэксу дэмакратыі і роўнасьці, займаючы трэцяе месца ў сьвеце паводле паказьніку сярэднага багацьця на дарослага чалавека. У 2020 годзе Ісьляндыя заняла чацьвертае месца ў сьвеце паводле індэксу чалавечага разьвіцьця ААН[9] і займае першае месца ў глябальным індэксе міру. Энэргетыка Ісьляндыя амаль цалкам працуе на аднаўляльных крыніцах энэргіі.