Ірацкі Курдыстан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Курдыста́н (араб. کردستان, трансьл. Kurdistān; курд. ههرێمی کوردستان, трансьл. Herêmî Kurdistan) — аўтаномная адміністрацыйная адзінка ў складзе Іраку, знаходзіцца на паўночным усходзе краіны і ўтрымлівае чатыры правінцыі: Сулейманія, Дагук, Арбіл і Галабджа, пад кантролем аўтаноміі таксама знаходзяцца часткі правінцыяў Найнава, Кіркук і Дыяла, якія разглядаюцца курдзкім урадам як гістарычна курдзкія тэрыторыі, але аспрэчваюцца цэнтральным урадам Іраку; апрача таго, курдзкі ўрад прэтэндуе на некаторыя іншыя тэрыторыі, падкантрольныя непасрэдна ўраду Іраку. Сталіцай аўтаноміі зьяўляецца Арбіл, які па-курдзку мае назву Hewlêr.
Ірацкі Курдыстан | |
курд. ههرێمی کوردستان, араб. كردستان العراق | |
Герб | Сьцяг |
Гімн | Ey Reqîb |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | Ірак |
Статус | аўтаномны рэгіён |
Уваходзіць у | Ірак |
Адміністрацыйны цэнтар | Арбіль |
Улучае | 4 мугафазы (правінцыі) |
Дата ўтварэньня | 11 сакавіка 1970 |
Прэзыдэнт | Масуд Барзані |
Прэм’ер-міністар | Нэчырван Барзані |
Афіцыйныя мовы | курдзкая, арабская |
Насельніцтва (2013) | ~ 6,2 — 6,5 млн |
Нацыянальны склад | курды, арабы, асырыйцы, туркаманы |
Канфэсійны склад | мусульмане, хрысьціяне |
Плошча | 40 643 км² км² |
Месцазнаходжаньне Ірацкага Курдыстану | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Пачаткова курдзкая аўтаномія была ўтвораная ў 1970 годзе ў выніку ірацка-курдзкага пагадненьня. Практычна гэта аўтаномія была фіктыўнай да 1991 году, калі ў выніку прайгранай Іракам вайны на поўначы і поўдні краіны былі ўсталяваныя зоны, забароненыя для палётаў ірацкай авіяцыі. Да канца 1991 году курды выбілі ірацкія войскі з тэрыторыі аўтаноміі і фактычна Курдыстан атрымаў незалежнасьць (але не была абвешчаная).
Пасьля вайны 2003 году і ўсталяваньня новай улады ў Іраку было падпісанае новае пагадненьне паміж Іракам і Курдыстанам. Новая канстытуцыя Іраку зацьвердзіла існаваньне курдзкага рэгіянальнага ўраду, які мае поўную ўнутраную аўтаномію.