Інфант
шляхецкі тытул у эўрапейскіх краінах / From Wikipedia, the free encyclopedia
Інфа́нт (ж. р. Інфа́нта) — тытул сыноў і дачок альбо блізкіх сваякоў манархаў у краінах Пірэнэйскага паўвострава. Ён пачаў ужывацца ў каралеўствах Арагону, Кастыліі, Навары, Леону і Партугаліі.
Часам гэты тытул не насіў асноўны спадкаемца караля, які звычайна меў унікальны княжацкі або герцагскі тытул[1]. Жонка інфанта, таксама атрымлівала гэты тытул, калі шлюб быў дынастычна зацьверджаны, хоць з 1987 году гэта больш ня мае месца ў Гішпаніі[1]. Мужы каралеўскіх дачок не маглі атрымаць тытул інфанта праз шлюб, хоць часам падвышаліся да іншага тытулу[2][1].
Тытул на сёньняшні час ужываецца ў Гішпаніі.